Віцебская паэтка ўдастоена дыплома Міжнароднай гільдыі пісьменнікаў

Витебская поэтесса удостоена диплома Международной гильдии писателей

Віцебская паэтэса Алена Крыклівец, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, дацэнт кафедры літаратуры ВДУ імя П. Машэрава, увайшла ў лік пераможцаў творчага турніру паэтаў, бардаў і мастакоў, які праходзіў у лютым у рамках IV Міжнароднага фестывалю рускай паэзіі і культуры «Арфа Давіда» у горадзе Нацэрэт-Іліт (Ізраіль).

У конкурсе спрабавалі свае сілы прадстаўнікі 17 краін свету: Расіі, Германіі, Аўстрыі, Швецыі, Нарвегіі, ЗША і іншых. У сотню лепшых, запрошаных на цырымонію падвядзення вынікаў і ўзнагароджанне, былі адабраны два беларускія аўтары. Сярод іх і наша зямлячка Алена Крыклівец. У літаратурнай частцы спаборніцтваў яна стала пераможцай у намінацыі «За лепшы верш пра стварэнне свету», акрамя таго атрымала дыплом Міжнароднай гільдыі пісьменнікаў «За адраджэнне рускай мовы і новае раскрыццё вечных тэм» з правам публікацыі твораў у часопісе «Новы Рэнесанс», які выходзіць у Германіі.

Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці"