«Віцебская сняжынка» збярэ найлепшых танцораў розных краін

«Витебская снежинка» соберет лучших танцоров разных стран
Пад кружэнне студзеньскага снегападу ў Віцебску праходзіць традыцыйны Міжнародны конкурс сусветнай класіфікацыі WDSF па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка».

Пад кружэнне студзеньскага снегападу ў Віцебску праходзіць традыцыйны Міжнародны конкурс сусветнай класіфікацыі WDSF па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка».

У 29-ы раз танцавальныя пары з розных краін прыедуць у горад на Дзвіне. У Канцэртнай зале

«Віцебск» на працягу двух дзён конкурсу (з 18 па 19 студзеня) сустрэнуцца танцоры з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Усе ўдзельнікі падзелены на 8 узроставых катэгорый. Перад гледачамі выступяць як пачаткоўцы выканаўцы ва ўзросце ад 5 гадоў, так і майстры міжнароднага ўзроўню. Кожная пара прадставіць па дзве танцавальныя праграмы – еўрапейскую і лацінаамерыканскую. Іх выступленні будуць ацэньваць суддзі з Азербайджана, Беларусі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Славеніі, Расіі, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Швейцарыі і Эстоніі.

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"