Віцебская структура БМЧК з'яўляецца флагманам па многіх напрамках для ўсёй арганізацыі
Віцебская абласная структура БТЧК з'яўляецца флагманам па многіх напрамках для ўсёй арганізацыі. Такое меркаванне выказала журналістам член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, намеснік генеральнага сакратара БТЧК Раманія Скамарошка перад пачаткам пашыранага пасяджэння прэзідыума Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
"БТЧК з'яўляецца самай буйной гуманітарнай арганізацыяй у краіне, якая выконвае дапаможную ролю ў адносінах да дзяржавы ў вырашэнні многіх сацыяльна значных праблем. Па многіх напрамках Віцебская абласная структура з'яўляецца флагманам для ўсёй арганізацыі БТЧК", - падкрэсліла Раманія Скамарошка.
Сярод важных напрамкаў, якія найбольш ярка вылучаюць гэту абласную структуру, намеснік генсекратара перш за ўсё адзначыла цеснае супрацоўніцтва з органамі ўлады і дзяржаўнымі арганізацыямі. "Гэта важна, паколькі пры рэалізацыі многіх нашых ініцыятыў прадстаўнікі дзяржструктур выступаюць экспертамі, добраахвотнымі памочнікамі і партнёрамі. Такое супрацоўніцтва заўсёды ідзе на карысць уразлівым катэгорыям грамадзян", - канстатавала Раманія Скамарошка.
Другі важны напрамак, на яе думку, звязаны з прыцягненнем валанцёраў старэйшага ўзросту. У некаторых рэгіёнах гэтая катэгорыя валанцёраў складае да 25%, у Віцебскай вобласці - 34,5%. Гэта людзі з велізарным жыццёвым вопытам, высокім патэнцыялам і актыўнасцю. Разам з тым значную ролю для БТЧК адыгрываюць і маладыя валанцёры, якія часта з'яўляюцца ініцыятарамі многіх крэатыўных праектаў. Валанцёры Віцебскай абласной арганізацыі, якія працуюць у складзе 109 добраахвотных груп, задзейнічаны ў рэалізацыі розных праграм, праектаў і мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне дапамогі ўразлівым людзям, захаванне здароўя, прафілактыку сацыяльна значных захворванняў, падрыхтоўку і рэагаванне на НС, навучанне насельніцтва, прапаганду ЗЛЖ, распаўсюджванне асноватворных прынцыпаў Чырвонага Крыжа і гуманітарных каштоўнасцей. Усяго ў 2017 годзе добраахвотнікі Віцебскай абласной арганізацыі прысвяцілі валанцёрскай дзейнасці каля 30,6 тыс. гадзін. Сярод іншых
напрамкаў дзейнасці, у якіх Віцебскай арганізацыі ўдалося дасягнуць высокай рэзультатыўнасці працы, Раманія Скамарошка назвала і пашырэнне Службы сястэр міласэрнасці праз рэалізацыю дзяржаўнага сацыяльнага заказу, развіццё партнёрства з іншымі нацыянальнымі таварыствамі Чырвонага Крыжа. У прыватнасці, плённае супрацоўніцтва з калегамі з Расіі, Латвіі і іншых краін.БЕЛТА.