Віцебская студэнтка Ганна Казлова атрымала перамогу ў нацыянальным конкурсе "Каманда будучыні" ў намінацыі "Палітыка"

Віцебская студэнтка Ганна Казлова атрымала перамогу ў нацыянальным конкурсе "Каманда будучыні" ў намінацыі "Палітыка".

Узнагароджанне прайшло ў рамках I Беларускага Маладзёжнага парламенцкага форуму, які прайшоў 25-26 сакавіка ў Мінску. 

Дэлегатка VI УНС, студэнтка Віцебскага медуніверсітэта Ганна Казлова прапанавала праект «Беларусь без межаў», які закранае тэмы знешняй палітыкі, моладзі, турызму і разбурэння моўных бар'ераў.

Акрамя таго, у фінал конкурсу прайшлі праекты студэнтаў ВДУ ім.П.М.Машэрава Анастасіі Ярошэнка і Аляксандра Лабаноўскага. 

Усяго для конкурсу было адабрана 42 праекты, 8 з якіх ад Віцебскай вобласці.