Віце-каралевай у фінале міжнароднага конкурсу "Каралева Вясна-2014" стала студэнтка з Віцебску

Витебская студентка стала вице-королевой в финале международного конкурса "Королева Весна-2014"
Студэнтка Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта Ганна Мядзялец стала ўладальніцай тытула першай віцэ-каралевы ў фінале ХХIII Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна-2014».

Студэнтка Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта Ганна Мядзялец стала ўладальніцай тытула першай віцэ-каралевы ў фінале ХХIII Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна-2014».

Шоу адбылося 6 ліпеня ў Чыце Забайкальскага краю РФ падчас правядзення міжнароднага фестывалю

«Студэнцкая вясна краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва».

Першае месца і карону пераможцы атрымала расіянка, а трэцяй стала прадстаўніца Кітая.

Наша зямлячка з'яўляецца ўладальніцай тытула

«Каралева Вясна Беларусі». Разам з ёй гонар краіны адстойвалі першая віцэ-міс Марына Цундэр з Брэста і другая віцэ-міс Анастасія Капцюг, прадстаўніца аднаго са сталічных ВНУ.

Дарэчы, упершыню за час правядзення конкурсу яго фінал прайшоў у Расіі. Выдатныя ўдзельніцы дэманстравалі камунікабельнасць, веданне этыкету, сцэнічную культуру, пачуццё гумару, грацыю, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.

Сёлета за карону змагаліся самыя грацыёзныя і артыстычныя студэнткі з Беларусі, Расіі, Венесуэлы, Індыі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Манголіі і Узбекістана.

Кацярына Князева, "Віцебскія весці"