Віцебская студэнтка заваявала тытул «Каралева Вясна Беларусі-2017»
– Старалася быць сабой і шчыра ўсміхалася, – раскрывае дзяўчына свой сакрэт поспеху, дзякуе за падтрымку альма-матар, родных і блізкіх і кажа, што спачываць на лаўрах пакуль яшчэ рана. Яна будзе прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе «Каралева Вясна-2017», які пройдзе ў Стаўрапалі ў канцы чэрвеня. Дарэчы, раней студэнткі ВГТУ ўжо першынствавалі на гэтым спаборніцтве: у 2014-м годзе Ганна Мядзялец стала першай віцэ-міс, а годам пазней Святлана Гарбачова заваявала карону.
Адзначым таксама, што ў тройку самых прыгожых дзяўчат нацыянальнага фіналу ўвайшла яшчэ адна прадстаўніца паўночнага рэгіёну – Крысціна Нікіфарава з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, яна стала ўладальніцай ганаровага тытула «Другая віцэ-міс». Так што Віцебшчына ў чарговы раз пацвердзіла нефармальны статус радзімы каралеў прыгажосці.
Наталля Камлёва, «Віцебскія весці». Фота БЕЛТА.