Студэнтка з Віцебску заваявала тытул першай віцэ-каралевы ў міжнародным фінале «Каралева Вясна – 2017»
Віцебская студэнтка Сняжана Міхейцава атрымала тытул «Першая віцэ-каралева» XXVI Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна – 2017».
За галоўную карону ў фінале, які адбыўся ў Стаўрапалі, змагаліся 9 удзельніц з Беларусі, Расіі, Туркменістана і Арменіі. Грацыі прадэманстравалі вячэрнія ўборы і нацыянальныя касцюмы, а таксама свае творчыя нумары. Нашу краіну на прэстыжным конкурсе прадстаўлялі тры дзяўчыны.
Пераможцай у выніку стала Дзіляра Ялалтынова з Расіі, крыху саступіла ёй наша зямлячка – Сняжана Міхейцава з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, яшчэ адна прыдзвінская прыгажуня з Полацкага дзяржуніверсітэта Крысціна Нікіфарава стала ўладальніцай тытула «Каралева «Грацыя».
Наталля Камлёва, «Віцебскія весці».