Віцебская мытня спыніла незаконны вываз цыгарэт на Br1 млрд.

29 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Незаконны вываз партыі цыгарэт папярэдняй ацэначнай кошт каля Br1 млрд. спынілі супрацоўнікі Віцебскай мытні на беларуска-латвійскай мяжы ў Браслаўскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў мытні.

У ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў у пункце пропуску "Урбаны" супрацоўнікі мытні сумесна з памежнікамі спынілі для праверкі грузавы аўтамабіль "Вольва". Машына пад кіраваннем літоўскага грамадзяніна пакідала Беларусь. У адпаведнасці з прад'яўленымі дакументамі транспартны сродак перавозіў сінтэтычныя валокны, пры гэтым адпраўніком тавару значылася прыватная кампанія з Віцебска. Аднак праверкай было ўстаноўлена, што названай юрыдычнай асобы ў Беларусі не існуе. Пры даглядзе аўтамабіля былі выяўленыя незаконна вывозімыя цыгарэты беларускай вытворчасці ў колькасці каля 500 тыс. пачкаў.

У цяперашні час вырашаецца пытанне аб пачатку вядзення адміністрацыйнага працэсу па факце незаконнага вывазу тавару.-0-