Віцебская мытня з 1 студзеня 2010 года будзе ажыццяўляць дзейнасць у маштабах усёй вобласці
30 снежня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Віцебская мытня з 1 студзеня 2010 года будзе ажыццяўляць дзейнасць у маштабах усёй Віцебскай вобласці ў сувязі з рэарганізацыяй Віцебскай і Полацкай мытняў у адзінае падраздзяленне ДМК. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскай мытні.
Такім чынам, у зону аператыўнай дзейнасці Віцебскай мытні ўвойдуць Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Мёрскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі і Пастаўскі раёны. Для суб'ектаў гаспадарання, размешчаных у зоне дзеяння Полацкай мытні, з 1 студзеня зменяцца толькі нумары рахункаў, на якія трэба выплачваць мытныя плацяжы. Віцебская мытня з'яўляецца правапераемніцай Полацкай мытні, таму грашовыя сродкі, залішне выплачаныя на транзітныя рахункі, якія кантралююцца Полацкай мытняй, могуць быць выкарыстаны пры далейшым мытным афармленні тавараў у зоне дзейнасці Віцебскай мытні. Іншых змен, звязаных з рэарганізацыяй мытняў, для прадпрыемстваў і арганізацый пры ўзаемадзеянні з мытнай службай не адбудзецца.
Для вывучэння магчымых праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у сувязі з рэарганізацыяй, у Віцебскай мытні арганізавана кругласутачная праца гарачай лініі па тэл. (8-0212) 35-02-30.
З 1 студзеня юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам вобласці па ўсіх пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем мытнымі органамі адміністрацыйных працэдур, мытным рэгуляваннем, трэба звяртацца ў Віцебскую мытню.-0-