Віцебская мытня з пачатку жніўня аформіла больш за 50% экспартных тавараў у электронным выглядзе - ДМК
18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 50% экспарту аформіла Віцебская мытня з пачатку месяца, працуючы па нацыянальнай аўтаматызаванай сістэме электроннага дэкларавання (НАСЭД), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта. За 17 дзён жніўня мытняй было выдадзена 284 электронныя пасведчанні.
Колькасць удзельнікаў сістэмы электроннага дэкларавання пастаянна расце. У найбліжэйшы час у НАСЭД павінны ўключыцца РУПП "Маналіт", РУП "ВЗЭП", ПРУП "Віцебскаблгаз", РУПП "Віцязь", СААТ "Белвест", ТАА "Рубікон" і іншыя.
Вялікая доля электронных мытных дакументаў прад'яўляецца да мытнага афармлення Віцебскім філіялам РУП "Белмытсэрвіс", праз які сёння ажыццяўляюць электроннае дэклараванне каля 40 суб'ектаў гаспадарання.
Важным застаецца і цеснае ўзаемадзеянне з Беларускай чыгункай, сумесна з якой распрацавана і зацверджана тэхналогія электроннага афармлення тавараў, якія перамяшчаюцца чыгуначным транспартам.
Акрамя таго, Віцебская мытня з ліпеня прыступіла да рэгістрацыі статыстычных экспартных дэкларацый, якія прадстаўляюцца ў электронным выглядзе. Колькасць удзельнікаў электроннага статыстычнага дэкларавання таксама расце.-0-