Віцебская мытня з пачатку года пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт Br118 млрд.

17 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Віцебская мытня з пачатку года пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт Br118 млрд., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік мытні Генадзь Пучкоў. Рэалізацыя і развіццё экспартнага патэнцыялу, стварэнне рэжыму найбольшага спрыяння айчынным вытворцам-экспарцёрам і ўдзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці (ЗЭД) з'яўляецца адным з прыярытэтаў дзейнасці Віцебскай мытні. Для выканання задач у мытні ўкаранёны сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, у тым ліку папярэдняе інфармаванне і электроннае дэклараванне. Сёння больш за 50% экспартных паставак тавараў Віцебская мытня афармляе ў электронным выглядзе, а да канца года плануецца давесці гэты паказчык да 100%. Для паляпшэння інфармаванасці грамадзян і ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці аб правілах работы з мытняй у адміністрацыйным будынку Віцебскай мытні і пункце мытнага афармлення "Віцебск-Цэнтральны" ўкаранёна электроннае "Аўтаматызаванае інфармацыйнае акно". Акрамя таго, у Віцебску і Оршы абсталяваны электронны маніторынг чарговасці мытнага афармлення. Гэта дазваляе ўдзельнікам ЗЭД адсочваць праходжанне мытных дакументаў з дапамогай Інтэрнета. Мытня рэгулярна праводзіць тэматычныя семінары з удзельнікамі ЗЭД, а таксама вывучае грамадскую думку для аналізу сітуацыі, якая складваецца, і ўдасканалення дзейнасці, пры гэтым найбольш удалыя прапановы суб'ектаў гаспадарання ўкараняюцца ў працу. Вялікая ўвага ў мытні надаецца кадравай рабоце, у тым ліку падбору новых супрацоўнікаў, а таксама рэалізацыі патэнцыялу і кар'ернаму росту прынятых на службу спецыялістаў. Адным з элементаў такой работы з'яўляецца рытуал прысвячэння ў мытнікі, які пройдзе 18 верасня напярэдадні Дня мытніка.-0-