Віцебская мытня ў 2010 годзе канфіскавала кантрабандных тавараў больш чым на Br28 млрд.

25 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Супрацоўнікі праваахоўнага блока Віцебскай мытні падчас мытнага кантролю і спецыяльных мерапрыемстваў у 2010 годзе канфіскавалі незаконна перамешчаныя тавары і транспартныя сродкі на суму больш за Br28 млрд, што на 14% больш, чым у 2009 годзе. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў мытні. Найбольш часта фіксаваліся парушэнні парадку ўвозу і вывазу тавараў, у тым ліку недеклараванне тавараў і парушэнне тэрмінаў выплаты мытных плацяжоў, а таксама незаконны абарот падакцызных тавараў. Так, па матэрыялах Віцебскай мытні канфіскавана і звернута ў даход дзяржавы амаль 3,9 млн пачкаў цыгарэт, што больш чым у 4 разы перавышае вынік 2009 года. Кошт нелегальна перамешчаных тытунёвых вырабаў перавысіў Br6 млрд. Усяго ў 2010 годзе супрацоўнікі мытні выявілі звыш 1,5 тыс. адміністрацыйных правапарушэнняў, памер штрафных санкцый да парушальнікаў склаў амаль Br1 млрд. Па выніках мытных праверак, праведзенных Віцебскай мытняй у 2010 годзе, у рэспубліканскі бюджэт даналічана больш за Br6 млрд мытных плацяжоў і пені. -0-