Віцебская мытня выявіла факт увозу грузу з заніжэннем на паўмільёна долараў яго мытнага кошту

10 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Віцебская мытня выявіла факт увозу на мытную тэрыторыю Беларусі будаўнічага абсталявання з заніжэннем яго мытнага кошту прыкладна на $0,5 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў мытні. У ходзе праверкі, праведзенай сумесна з супрацоўнікамі Аршанскага міжраённага аддзела камітэта дзяржкантролю, было ўстаноўлена, што ў адрас беларускага прадстаўніцтва адной з турэцкіх кампаній непасрэдна з Турцыі паступіла будаўнічае абсталяванне з заяўленым коштам у мытнай дэкларацыі амаль $243 тыс. Разам з тым, рэальны кошт такога тавару вышэй у 3 разы і складае $749,6 тыс. Па выніках праверачных мерапрыемстваў груз арыштаваны. Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс па частцы 5 арт. 14.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі, якая прадугледжвае пакаранне для юрыдычнай асобы ў выглядзе штрафу на суму ад 500 да 800 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае Br35 тыс.) з канфіскацыяй тавару незалежна ад таго, у чыёй уласнасці ён знаходзіцца. -0-