Віцебская ветэрынарная акадэмія прыняла першы абласны форум класаў аграрнай накіраванасці «За моладдзю – будучыня!»

Витебская ветакадемия приняла первый областной форум классов аграрной направленности «За молодежью – будущее!»
Сёння Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны прыняла першы абласны форум класаў аграрнай накіраванасці «За моладдзю – будучыня!».

У двухдзённым мерапрыемстве прымаюць удзел 250 патэнцыйных студэнтаў ВНУ і ССНУ сельскагаспадарчай накіраванасці. Школьнікаў прывітаў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Ён расказаў аб перспектывах развіцця АПК Віцебшчыны на бліжэйшыя гады і запэўніў, што калі рабяты скончаць ВНУ, вытворчая і сацыяльная база на вёсцы будзе зусім іншай, якая адпавядае сучасным патрабаванням.

Насычаная праграма форуму ўключае выставу «Біржа аграпрафесій», працу інтэрактыўных пляцовак, аграквест, экскурсію па ВГАВМ, абмен вопытам педагогаў, флэшмоб «Гэта наш выбар!».

Заўтра школьнікі наведаюць ААТ «Віцебскі мотазарамонтны завод», агракомплекс «Янавічы» ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», РУП «Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі», ААТ «Малако», УП «Рудакова», СВП «Мазалавагаз». Пасля экскурсій адбудзецца дыялогавая пляцоўка «Аграпрамысловы комплекс Віцебшчыны: інавацыі і перспектывы» з удзелам старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва.

Агракласы ствараліся для навучэнцаў, знаёмых з сельскім ладам жыцця, з мэтай арыентацыі іх на паступленне ў профільныя ВНУ. У цяперашнім навучальным годзе на Віцебшчыне дзейнічае 88 агракласаў, у якіх навучаецца больш за 660 чалавек.

"Віцебскія весці".