Віцебскаўтадар пачаў рэканструкцыю ўчастка аўтадарогі Р-21 на мяжы з Расіяй
7 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства аўтамабільных дарог "Віцебскаўтадар" прыступіла да рэканструкцыі ўчастка адной з самых ажыўленых трас - Р-21 (Віцебск - мяжа Расійскай Федэрацыі), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар прадпрыемства Адам Конопліч.
На працягу года рамонту будзе падвергнуты ўчастак на 51-52 км трасы каля мяжы са Руднянскім раёнам недалёка ад вёскі Заольша (Лёзненскі раён). У адпаведнасці з праектам тут з'явяцца 3 палосы руху, стаянкі для вялікагрузных і легкавых аўтамабіляў, новая інфраструктура для транспартнага кантролю, а таксама гандлёвыя кропкі, пункты абмену валюты і іншыя аб'екты прыдарожнага сэрвісу. Кошт работ у дзейсных цэнах складзе Br13,7 млрд. Сёлета дарожнікі маюць намер асвоіць Br2,4 млрд.
Па словах Адама Конапліча, аўтадарога Р-21, якая вядзе ў Смаленск, актыўна выкарыстоўваецца і вялікагрузным транзітным транспартам, і легкавымі аўтамабілямі. На тэрыторыі Расіі знаходзіцца мытны пункт пропуску і пры вялікім наплыве транспарту часта ствараюцца чэргі, якія заканчваюцца на тэрыторыі Беларусі. Для зручнасці кіроўцаў і будзе ўладкоўвацца гэты ўчастак.-0-