Віцебскаўтадар пачынае рэканструкцыю трасы Р-21 каля вёскі Заольша ля мяжы з РФ
23 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства аўтамабільных дарог "Віцебскаўтадар" у жніўні бягучага года прыступае да рэканструкцыі ўчастка адной з самых ажыўленых трас - Р-21 (Віцебск - мяжа Расійскай Федэрацыі). Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар прадпрыемства Адам Канапліч.
На працягу года рамонту будзе падвергнуты ўчастак на 51-52 км трасы каля мяжы з Руднянскім раёнам недалёка ад вёскі Заольша (Лёзненскі раён). У адпаведнасці з праектам тут з'явяцца 3 палосы руху, стаянкі для вялікагрузных і легкавых аўтамабіляў, новая інфраструктура для транспартнага кантролю, а таксама гандлёвыя кропкі, пункты абмену валюты і іншыя аб'екты. Кошт работ у дзейных цэнах складзе Br13,7 млрд.
Па словах Адама Канапліча, аўтадарога Р-21 вядзе ў Смаленск і актыўна выкарыстоўваецца як вялікагрузным транзітным транспартам, так і легкавымі аўтамабілямі. На тэрыторыі Расійскай Федэрацыі знаходзіцца мытны пункт пропуску, і пры вялікім наплыве транспарту часта ствараюцца чэргі, якія заканчваюцца на тэрыторыі Беларусі. Для зручнасці кіроўцаў і будзе ўладкоўвацца гэты ўчастак.-0-