"Віцебскэнерга" і расійскае ААТ "Тэхнапрамэкспарт" падпісалі кантракт на будаўніцтва Полацкай ГЭС
4 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электраэнергетыкі "Віцебскэнерга" і расійскае ААТ "Знешнеэканамічнае аб'яднанне "Тэхнапрамэкспарт" ("ВА "Тэхнапрамэкспарт") заключыла кантракт на будаўніцтва гідравузла Полацкай ГЭС. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік генеральнага дырэктара "Віцебскэнерга" Уладзімір Дзіклоў.
Расійская кампанія перамагла ў конкурсе на будаўніцтва, абвешчаным "Віцебскэнерга". У адпаведнасці з умовамі кантракта гідравузел Полацкай ГЭС магутнасцю 22 МВт будзе пабудаваны на рацэ Заходняя Дзвіна да 2014 года. Кошт работ па кантракце складзе каля $100 млн. Пастаўшчыком гідраагрэгатаў для Полацкай ГЭС, па прынятым прапанове "Тэхнапрамэкспарта", выступіць чэшская кампанія Mavel. На гідравузле будзе ўстаноўлена праточная турбіна тыпу PIT Каплан. Канструкцыя гэтай турбіны павінна выключаць пранікненне алею ў рачную ваду.
Будаўніцтва Полацкай ГЭС з'яўляецца першым этапам у стварэнні каскада з чатырох гідраэлектрастанцый на Заходняй Дзвіне. У яго павінны ўвайсці Віцебская, Бешанковіцкая, Полацкая і Верхнядзвінская ГЭС. Сумарная ўстаноўленая магутнасць чатырох гідраэлектрастанцый складзе 125-130 МВт.
Кампанія "Тэхнапрамэкспарт" займаецца будаўніцтвам гідраўлічных, цеплавых, геатэрмальных, дызельных электрастанцый, ліній электраперадач і падстанцый. Сумарная ўстаноўленая магутнасць уведзеных у эксплуатацыю пры ўдзеле кампаніі энергетычных аб'ектаў у 50 краінах перавышае 86 млн. кВт. У 2006 годзе была ператворана ў ААТ са стопрацэнтнай доляй дзяржавы. У канцы 2008 года "Тэхнапрамэкспарт" перададзены ў кіраванне ГК "Ростэхналогіі". -0-