Віцебскія аграрыі паставілі ў кошт дзяржзаказу траціну запланаваных аб'ёмаў збожжа

Аграрыі вобласці актыўна здаюць збожжа ў кошт дзяржзаказу: 100—120 машын кругласутачна дастаўляюць яго на хлебапрыёмныя пункты і элеватары. У абласным камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама паведамілі: праблем з транспартам ніякіх, на працягу сутак выконваюцца ўсе заяўкі гаспадарак. Хлебаробы павінны здаць у засекі звыш 100 тысяч тон харчовага збожжа. Дзякуючы дакладнай арганізацыі працэсу на сённяшні дзень трэць запланаваных аб'ёмаў закрыта.

Хлебапрыёмны ўчастак Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў у прыгарадным пасёлак Мядведка цяпер нібы вялікі мурашнік — бесперапынна снуют пагрузчыкі, трактары, машыны. Прыемны хлебны водар ідзе ад сушылак. Вялікія ангары і навесы золатам адсвечваюць пад жнівеньскім сонцам — тут ляжыць толькі што дастаўленае збожжа. Далей — сушка, ачыстка, сартаванне ураджаю.

— Мы прыступілі да прыёму збожжа ў якасці дзяржзаказу аднымі з першых, — распавядае дырэктар Андрэй Пракапенка. — У нас чатыры хлебапрыёмныя ўчасткі. Адзін — на галоўным прадпрыемстве, дзе прымаем у асноўным пшаніцу. У Мядведцы, Гарадку і Богушаўску — іншыя культуры. Магутнасці гэтага ўчастка разлічаны на захоўванне 45 тысяч тон збожжа. Жыта, пшаніцу і ячмень вышэйшага класа «А» будзем пасля пастаўляць на прадпрыемствы хлебапраму і ў гандлёвыя сеткі, якія займаюцца ўласнай выпечкай. Перабояў у ланцужку паставак няма. На ўчарашні дзень камбінат падрыхтаваў каля 20 тысяч тон збожжа, на Мядведку завезлі звыш 8 тысяч тон.

Віцебскі КХП — адно са звёнаў буйнога структурнага аб'яднання. Ён уваходзіць у склад аграхолдынгу «Віцебскі мясакамбінат». А гэта значыць, што ўсе працуюць на агульную справу. У аграхолдынгу шэсць буйных свінагадоўчых комплексаў больш чым з 83-тысячным пагалоўем. Таму, акрамя харчовага збожжа, на хлебапрыёмных пунктах вядзецца і прыём фуражнага — яго адпраўляюць на выраб камбікармоў.

Якасць хлеба, які паступае ў кошт дзяржзаказу, у Мядведцы правяраюць у спецыяльнай лабараторыі. Вільготнасць, утрыманне клейкавіны, натуральны вага, уключэнні жыта — на аснове аналізаў вызначаецца клас збожжа.

Хлеб у кошт дзяржзаказу, камя Вицебскага, прымаюць Аршанскі і Полацкі КХП, Віцебскі хлебпрам, Міёрскі і Глыбоцкі камбікормавыя заводы і Талачынскі элеватар.

— Мы — найбуйнейшыя нарыхтоўшчыкі ў вобласці, — адзначае дырэктар УП «Талачынскі элеватар-Агра» Аляксандр Пашурын. — Магутнасці — адначасовае захоўванне каля 150 тысяч тон збожжа. Ужо заклалі амаль 100 тысяч тон, у тым ліку больш за 15 тысяч тон збожжа, здадзенага прадпрыемствамі Талачынскага і Аршанскага раёнаў у кошт дзяржзаказу. Гэта звыш паловы запланаванага. У цэлым нам вязуць збожжа з Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Рапс, а яго ў нас ужо каля 45 тысяч тон, прывозяць з усіх абласцей краіны, акрамя Гомельскай. 

Аляксандр Анатольевіч адзначае асаблівасці сезона нарыхтоўкі: добрае надвор'е і адначасовае выспяванне збожжавых паскорылі і тэмп. У некаторыя «пікавыя» дні на прадпрыемства дастаўляюць па 5,5—6,5 тысячы тон збожжа.

У напружаным рытме працуе зараз і Полацкі камбінат хлебапрадуктаў. Ён прыме ў якасці дзяржзаказу самы вялікі аб'ём збожжа ў рэгіёне — 44 тысячы тон. Зараз сюды вязуць збожжа з 16 раёнаў Віцебскай вобласці. У цэлым прадпрыемства можа закласці на захоўванне звыш 120 тысяч тон новага ўраджаю. Дырэктар камбіната Алег Сысенка робіць акцэнт на кадравым складзе:

— Штат у нас дасведчаны, надзейны. 90 працэнтаў людзей — свае. На тых аперацыях, дзе патрабуецца некваліфікаваная рабочая сіла, задзейнічалі некалькі студэнтаў. У нас, акрамя Полацка, ёсць яшчэ чатыры ўчасткі ў Верхнядзвінску, Шуміліна, Паставах і Міёрах (камбікормавы завод). Прыёмка хлеба кругласутачна ідзе ўсюды. Разлічваем, што дзяржзаказ будзе выкананы ў пачатку верасня. 

У ТЭМУ 

Па інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні абл­выканкама, на Віцебшчыне ўбрана каля 50 працэнтаў плошчаў збожжавых, у лідарах Пастаўскі, Міёрскі, Верхнядзвінскі і Бешанковіцкі раёны. Ураджайнасць — звыш 33 цэнтнераў з гектара, у Аршанскім раёне зараз намалочваюць прыкладна 44 цэнтнеры з гектара. На жаль, амаль удвая менш (23,7 цэнтнера) — у Расонскім. Звыш 30 камбайнераў намалацілі па тысячы тон хлеба, а Леанід Аляксеенка з СГП філіяла«Заазер’е» Лепельскага раёна, які ўваходзіць у інтэграцыйную структуру на базе ААТ «Віцебскі мясакамбінат», вось-вось перасягне планку ў 3 тысячы тон.