Віцебскія атлеты заваявалі 4 залатыя медалі на турніры па вольнай барацьбе памяці Валерыя Зубкова

Витебские атлеты выиграли 4 золотых медали на турнире по вольной борьбе памяти Валерия Зубкова

120 спартсменаў прынялі ўдзел у VII адкрытым рэспубліканскім турніры па вольнай барацьбе памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Валерыя Серафімавіча Зубкова, які прайшоў нядаўна ў СДЮШАР

«Камсамолец».

Ганаровым госцем спаборніцтваў стаў праслаўлены віцебскі барэц, сярэбраны прызёр Алімпіяды-1980 Ігар Каныгін, які адзначыў, што падобныя спаборніцтвы — абавязковы этап падрыхтоўкі спартсменаў, бо менавіта праз спарынгі рабяты атрымліваюць неабходную загартоўку і каштоўны вопыт, якія спатрэбяцца ў майстэрскіх турнірах.

Спаборніцтвы праводзіліся ў індывідуальным заліку сярод мужчын і жанчын у чатырнаццаці вагавых катэгорыях. Акрамя барцоў з усіх абласцей Беларусі, чэмпіёнства аспрэчвалі прадстаўнікі рэгіёнаў Расіі і спартсмены з Катара.

Віцебскія рабяты паспяхова выступілі на ранніх стадыях турніру і змаглі прабіцца ў паўфінальныя і фінальныя схваткі, але першае месца заваяваў толькі Мікалай Анціпенка, якому не было роўных у вагавой катэгорыі 97 кілаграмаў. Больш паспяховымі аказаліся дзяўчаты, якія адстойвалі гонар нашага горада: Таццяна Паўлава, Ганна Вагер і Таццяна Купрыянава сталі першымі ў катэгорыях 48, 53 і 63 кілаграмы адпаведна.

Дзмітрый КОНАХАЎ, "Віцьбічы"