Віцебскія банкіры навучаць грамадзян шырэй выкарыстоўваць пластыкавыя карткі пры разліках

25 жніўня, Дубровенскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскія банкіры будуць вучыць грамадзян карыстацца пластыкавымі карткамі. Аб неабходнасці лікбезу па безнаяўных разліках сярод насельніцтва заявіла сёння на выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама ў Дубровне начальнік галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Віцебскай вобласці Лілія Іванова, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па даных за першае паўгоддзе бягучага года, удзельная вага безнаяўных разлікаў у рознічным тавараабароце вобласці склала 7,2%, у аб'ёме платных паслуг - крыху перавышае 10%. Нягледзячы на тое, што па гэтым паказчыку вобласць саступае толькі Мінску, ён не дасягае ўстаноўленага ўрадам параметра. У сувязі з гэтым старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец даручыў ГУ Нацбанка па Віцебскай вобласці распрацаваць праграму па павелічэнні долі безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем пластыкавых банкаўскіх картак. Разам са павелічэннем колькасці банкаматаў, тэрміналаў, інфакіёскаў праграма павінна прадугледжваць і знаёмства карыстальнікаў з шырокімі магчымасцямі пластыкавых картак па аплаце паслуг, тавараў. Лекцыі на гэту тэму, па даручэнні губернатара, у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях будуць чытаць банкаўскія работнікі.-0-