Віцебскія батутысты заваявалі «серабро» на этапе Кубка свету ў Японіі
Тры медалі заваявалі беларускія спартсмены на трэцім этапе Кубка свету па скачках на батуце ў японскім горадзе Маэбасі.
Узнагарод вышэйшай пробы ўдастоены беларускі Ангеліна Хотян і Валянціна Багамолава, якія бліскуча выступілі ў сінхронных скачках. Нашы спартсменкі абышлі атлетаў з Аўстраліі і Расіі, якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы.
Алег Рабцаў і Уладзіслаў Ганчароў сталі сярэбранымі прызёрамі ў мужчынскіх сінхронных скачках, саступіўшы толькі кітайскай пары.
У індывідуальных скачках беларус Мікіта Ільіных заваяваў бронзу.
Паклаўшы ў скарбонку ўзнагароды ўсіх вартасцей, беларуская каманда, у складзе якой ёсць прадстаўнікі віцебскай школы, пацвердзіла сваё рэнамэ наймацнейшых батутыстаў свету.