Віцебскія бізнесмены прынялі ўдзел у «Прадпрымальнік года 2014»

Витебские бизнесмены приняли участие в «Предприниматель года 2014»
Конкурс праводзіцца з 1989 года. Ён ахоплівае каля 145 гарадоў у больш чым 60 краінах свету. Нацыянальны этап у нашай краіне праходзіў упершыню. Адпаведна, упершыню вызначалі таго, хто прадставіць Беларусь у міжнародным спаборніцтве «Прадпрымальнік года» ў Монтэ-Карла летам 2015 года.

Першапачаткова журы адабрала 120 заўважных фігур айчыннага бізнесу, у працэсе з іх выбралі ўсяго 11 намінантаў, якія прайшлі ў фінал. Сярод іх і два найбуйнейшых вытворцы з нашай вобласці: генеральны дырэктар ТАА «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка» Мікалай Мартынаў і генеральны дырэктар СААТА «Белвест» Юрый Суманееў. Гэта вядучыя бізнесмены краіны, якія ўносяць важкі ўклад у эканоміку і развіццё вобласці, ствараюць новыя працоўныя месцы з годнай заработнай платай. Менавіта дадзеныя крытэрыі ўлічваліся пры вызначэнні фіналістаў.

Выбраць пераможцу было няпроста. У выніку пуцёўка ў Монтэ-Карла дасталася старшыні савета дырэктараў «ЕРАМ Сістэмз», найбуйнейшай кампаніі па аказанні шырокага спектру ІТ-паслуг, Аркадзю Добкіну, які і прадставіць Беларусь у фінале.

Вольга Маслоўская, "Віцебскія весці"