Віцебскія чэкісты затрымалі грамадзяніна Азербайджана за парушэнне забароны ўезду ў Беларусь
26 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Супрацоўнікамі УКДБ па Віцебскай вобласці затрыманы грамадзянін Азербайджана за парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Беларусь, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-групе абласнога ўпраўлення.
Мужчына 1970 года нараджэння раней неаднаразова трапляў у поле зроку праваахоўных органаў за незаконныя валютныя аперацыі і прадпрымальніцкую дзейнасць, прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. За парушэнне правіл знаходжання ў Беларусі ён некалькі разоў дэпартаваўся з краіны з агульнай забаронай на ўезд да 2018 года. Нягледзячы на гэта, грамадзянін Азербайджана зноў прыбыў на тэрыторыю Беларусі.
Следчы аддзел УКДБ у дачыненні да затрыманага ўзбудзіў крымінальную справу па арт.371 Крымінальнага кодэкса ("Знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, дэпартаваных або высланых з рэспублікі, да заканчэння тэрміну забароны ўезду"), якая прадугледжвае пакаранне да 3 гадоў пазбаўлення волі.-0-