Віцебскія егеры падкармліваюць дзікоў збожжам, а для ласёў падсякаюць асіны
15 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Цяперашнюю снежную зіму жыхарам лесу дапамагаюць перажыць егеры Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання, расказаў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік генеральнага дырэктара аб'яднання - галоўны ляснічы Барыс Старавойтаў.
Паводле даных Віцебскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, вышыня снежнага покрыва ў вобласці вагаецца ад 35 см да 47 см. З-за багацця снегу у лесе жывёлы з цяжкасцю могуць здабываць сабе корм, таму штодня егеры падсыпваюць на падкормліваючыя пляцоўкі збожжа і збожжавыя адходы для дзікоў, падрубаюць асіны і раскладваюць салонцы для ласёў.
Як адзначыў Барыс Старавойтаў, такія мерапрыемствы праводзяць усе арандатары лясных угоддзяў - Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, прыватныя арганізацыі.
У лясах вобласці пражывае больш за 15 тыс. дзікоў, 6,8 тыс. ласёў, звыш 12 тыс. казуль, налічваецца 940 асобін аленя высакароднага, 275 рысей і сотня мядзведзяў.-0-