Віцебскія і в’етнамскія навукоўцы пашыраць супрацоўніцтва ў галіне матэрыялазнаўства
Віцебскі інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі (ВІТА) пашырае партнёрства з вядучымі акадэмічнымі ўстановамі В'етнама па выкананні супольных распрацовак у галіне матэрыялазнаўства. У ходзе нядаўняга Міжнароднага эканамічнага форуму ВІТА падпісаў два пратаколы аб намерах развіваць супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
З інстытутам матэрыялазнаўства НАН В'етнама віцебскія навукоўцы ўзаемадзейнічаюць больш за год, і цяпер партнёрства замацавана афіцыйным дакументам. На форуме да яго далучылася яшчэ адна акадэмічная структура гэтай паўднёваазіяцкай краіны – Цэнтр развіцця высокіх тэхналогій НАН.
Сяргей Анто́наў, «Віцебскія навіны».