Віцебскія вынаходнікі і навукоўцы ўвайшлі ў лік пераможцаў у фінале праекта «100 ідэй для Беларусі»

Віцебскія вынаходнікі і навукоўцы ўвайшлі ў лік пераможцаў у фінале маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі».

Конкурсанты з усіх куткоў краіны прадставілі распрацоўкі ў сферы медыцыны, прамысловасці, IT, энергетыкі і нацыянальнай бяспекі. Усяго на ўдзел у юбілейным конкурсе пададзена звыш 1,2 тыс. заявак. Пераможцаў вызначылі ў 10 намінацыях у дзвюх узроставых катэгорыях. Найбольш перспектыўныя праекты атрымаюць грашовую ўзнагароду на распрацоўку бізнес-планаў.

У намінацыі «Прамысловыя тэхналогіі» першынство ў каманды аўтараў Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі з праектам «Шматфункцыянальная платформа Арсі».

Кацярына Зайцава, навучэнка Мазалоўскай сярэдняй школы, з праектам «ЭкаТ: экалагічна, эканамічна і практычна!» стала лепшай у намінацыі «Рацыянальнае прыродакарыстанне», а распрацоўка навучэнцаў з Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі «Eco-Dark» названа лепшай у намінацыі «Нацыянальная бяспека».

Для нашых рабят, як для ўдзельнікаў дзясятага сезона прэстыжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», пуцёўкі ў фінал – гэта ўжо грандыёзнае падзея, а як для будучых рацыяналізатараў і прадпрымальнікаў – выдатная магчымасць старту і далучэння да навуковага прагрэсу сваёй краіны абсалютна ў любой сферы дзейнасці.

"Віцебскія весці".