Віцебскія юрысты адзначылі 20-годдзе Саюза юрыстаў валейбольным турнірам
18 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскія юрысты адзначылі 20-годдзе свайго грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» валейбольным турнірам, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці.
За права называцца лепшымі валейбалістамі сярод юрыстаў змагаліся мужчынскія каманды гаспадарчага суда, пракуратуры Віцебскай вобласці і Віцебскага абласнога суда. Ва ўпартай барацьбе за прызавыя месцы 1 месца занялі валейбалісты-юрысты пракуратуры Віцебскай вобласці, каманда гаспадарчага суда Віцебскай вобласці стала другой, а ганаровае трэцяе месца апынулася ў суддзяў. Усе ўдзельнікі турніру ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Ініцыятыва нетрадыцыйнай сустрэчы юбілею належыць Віцебскаму абласному аддзяленню Саюза юрыстаў. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» было створана ў чэрвені 1990 года. Найважнейшай статутнай задачай Саюза юрыстаў з'яўляецца прапаганда заканадаўства, каардынацыя намаганняў, накіраваных на садзейнічанне працэсу фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь. Адзіную сістэму Саюза складаюць абласныя і Мінскае гарадское аддзяленні, гарадскія і раённыя аддзяленні, першасныя арганізацыі.
У склад Віцебскага абласнога аб'яднання Саюза ўваходзіць 44 першасныя арганізацыі, якія аб'ядналі больш за 260 досвечаных прафесіяналаў-юрыстаў. -0-