Віцебскія калектывы прынялі ўдзел у святкаванні Дня горада Даўгаўпілса

Витебские коллективы приняли участие в праздновании Дня города Даугавпилса

Сумесныя праекты ДУ «Цэнтр культуры «ВІЦЕБСК» і Упраўлення культуры Даўгаўпілскай гарадской думы – гэта паспяховы прыклад культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Латвіі, калі не толькі адбываецца дэманстрацыя творчых дасягненняў і абмен вопытам, але і арганізуецца сапраўднае свята для жыхароў гарадоў-пабрацімаў.

З 2 па 8 чэрвеня 2014 года Даўгаўпілс адзначаў сваё 738-годдзе: у гонар дня нараджэння горада быў арганізаваны маштабны фестываль «МАЙ ГОРАД ДАЎГАЎПІЛС», у якім прымалі ўдзел розныя культурна-адукацыйныя ўстановы горада, мясцовыя творчыя калектывы і, вядома, запрошаныя госці. Сярод такіх гасцей – калектывы Цэнтра культуры «ВІЦЕБСК»: народны тэатр песні і музыкі «ПРАСТОРЫ», шоу-група «ІНСПЕКТАР ЖУFF» (у складзе – група «ПРЫВІТАННЕ, АНТОНІО!», салісты Сяргей ДМІТРАЧЭНКА і Сцяпан ЯКУБЕНКА), Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «ЛЯВОНІХА», а таксама клуб гістарычнай рэканструкцыі «ВАРГЕНТОРН».

7 і 8 чэрвеня на плошчы Віенибас і на сцэне Даўгаўпілскай крэпасці адбыўся вялікі канцэрт віцебскіх калектываў: прагучалі сусветныя хіты, папулярныя эстрадныя песні, а таксама лепшыя кампазіцыі з рэпертуару ўдзельнікаў праграмы. Ансамбль танца «ЛЯВОНІХА» дапоўніў вакальныя нумары маляўнічымі харэаграфічнымі пастаноўкамі. У гэтыя ж дні ў парку Дубровина і на валах каля Мастацкага цэнтра ім. Марка РОТКА гараджан у вобразе сярэднявечных музыкантаў сустракаў клуб гістарычнай рэканструкцыі «ВАРГЕНТОРН».

За тыдзень гучнае, яркае свята прайшло па ўсіх раёнах Даўгаўпілса, і віцебскія госці, будучы сярод удзельнікаў мерапрыемстваў, атрымалі масу станоўчых уражанняў.

Аддзел рэкламы

ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск»