«Віцебскія дываны» адкрылі гістарычную залу

«Витебские ковры» открыли зал истории
У прасторным і светлым памяшканні прадстаўлены сотні экспанатаў, якія звязваюць гістарычныя эпохі і этапы развіцця прадпрыемства. Сярод дакументаў, фотаздымкаў выстаўлена каля 100 узораў дываноў розных гадоў.

 

 

 

 

 

 

 

Летапіс прадпрыемства вядзецца з 1898 года, калі было створана «Руска-бельгійскае ананімнае таварыства Віцебскай ільнопрадзельнай фабрыкі». У 1900-м, пасля ўзвядзення вытворчых карпусоў, выпушчаны першыя тоны пражы. Яна пастаўлялася ў Санкт-Пецярбург, Маскву і за межы дарэвалюцыйнай Расіі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прадпрыемства эвакуіравана на Алтай. У сакавіку 1946-га на базе фабрыкі створаны дыванова-плюшавы камбінат.

 

 

 

 

 

 

На прадпрыемстве, якое дынамічна развіваецца, працуюць 1300 чалавек. Яны выпускаюць шырокі асартымент прадукцыі, якая карыстаецца попытам як у нашай краіне, так і за мяжой.

"Віцебскія весці"