Віцебскія "мядзьведзі" выходзяць на лёд

Витебские "медведи" выходят на лед
16 верасня ў 18:30 у Лядовым палацы Віцебска адбудзецца першы хатні матч Рэгулярнага Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі сезона 2014-15 года паміж камандамі «Віцебск» і «Дынама-Маладзечна»

16 верасня у 18:30 у Лядовым палацы Віцебска адбудзецца першы хатні матч Рэгулярнага Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі сезона 2014-15 года паміж камандамі «Віцебск» і «Дынама-Маладзечна», які стане для віцебскіх балельшчыкаў матчам адкрыцця Чэмпіянату. Перад гульнёй пройдуць урачыстыя мерапрыемствы з удзелам кіраўніцтва горада і вобласці, выступяць зводны духавы аркестр Віцебскай ваеннай камендатуры і воінскай часці ўнутраных войскаў, рота ганаровай варты. Як паведамілі ў прэс-службе віцебскай каманды, на гэты матч зніжана цана білетаў: поўны каштуе 15 тыс. рублёў, студэнцкі — 7,5, дзіцячы — 5 тыс. Акрамя таго, у новым сезоне працягнецца акцыя «Усёй сям'ёй на хакей»: бацька аплачвае білет цалкам, маці — напалову, а дзіця праходзіць на лядовую арэну бясплатна.

Прыходзьце і падтрымайце віцебскую дружыну!