Віцебскія міліцыянты падвялі вынікі спецыяльнага мерапрыемства «Збройнік»
На праведзеным 15 красавіка ў пракуратуры Віцебскай вобласці міжведамасным каардынацыйным нарадзе па актуальных пытаннях процідзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, прынята рашэнне аб правядзенні на тэрыторыі Віцебшчыны сумеснай спецыяльнай аперацыі «Збройнік». Супрацоўнікамі сёмага ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБВПС МУС, сумесна з УКДБ па Віцебскай вобласці, падраздзяленнямі УУР, МАБ УУС Віцебскага аблвыканкама, тэрытарыяльнымі АУС вобласці ў цесным узаемадзеянні з пракуратурай вобласці, УСК і іх тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі праводзіліся мерапрыемствы па выманні з незаконнага абароту агнястрэльнай зброі, выбуховых рэчываў, прылад і боепрыпасаў.
Па наяўнай аператыўнай інфармацыі былі правераны асобы, датычныя да незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай зброі, у тым ліку тыя, што займаюцца незаконнымі раскопкамі ў месцах баёў, якія праходзілі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Па выніках следча-аператыўных мерапрыемстваў у іх вынята з незаконнага абароту 10 адзінак агнястрэльнай зброі (3 наразной), 7 складзеных частак агнястрэльнай зброі, 2 наразныя ўстаўкі пад паляўнічыя стрэльбы, звыш 700 патронаў рознага калібра, 250 г тратылу, звыш двух кілаграмаў пораху.
Па выніках прызначаных экспертыз будзе разгледжана пытанне аб прыцягненні 10 грамадзян да крымінальнай адказнасці і 4 да адміністрацыйнай.
Усяго на тэрыторыі вобласці ў перыяд правядзення спецыяльнай аперацыі «Збройнік» канфіскавана 30 адзінак агнястрэльнай зброі. У дачыненні да 6 грамадзян узбуджаны крымінальныя справы па арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь, 71 грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Аляксандр Казючиц, УУС Віцебскага аблвыканкама