Віцебскія маржы на Каляды паспаборнічаюць у плаванні
19 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскія маржы сёння апрабуюць хрышчэнскую ваду, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік гарадской групы аматараў зімовага закалвання, трэнер па плаванні басейна "Маладосць" Станіслаў Шумякоў.
У гэтым годзе месцам правядзення водных працэдур стане нядаўна ўладкаваны прычал Віцьбы па праспекце Люднікава, які стаў адным з найбольш любімых месцаў адпачынку гараджан. Палыння ў форме крыжа даўжынёй 8,5 м і шырынёй каля 1,5 м ужо гатова. Перад пачаткам мерапрыемства яе асвяціць спецыяльна запрошаны святар. Затым адбудзецца непасрэдна само акунанне.
Па словах Станіслава Шумякова, аддаць даніну хрышчэнскай традыцыі збярэцца каля 50 чалавек. Сярод іх будуць як вернікі, так і аматары зімовага закалвання, прадстаўленыя рознымі ўзроставымі катэгорыямі. Так, самаму дасведчанаму віцебскаму маржу ўжо больш за 70 гадоў, а бадзёрасць духу і крэпасць цела падрастаючага пакалення прадэманструюць падлеткі 11-13 гадоў. Акрамя трайных акунанняў найбольш стойкія ўдзельнікі мерапрыемства пазмагаюцца на самае працяглае знаходжанне ў вадзе і самы доўгі заплыў. Пераможцаў чакаюць бурныя апладысменты гледачоў і дыпломы.
Хрышчэнскія купанні праводзяцца віцебскімі маржамі з 2003 года. Штогод яны прыцягваюць вялікую колькасць прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. -0-