Віцебскія падаткоўцы даналічылі Br5,8 млрд па фактах здзелак з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі
16 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя органы Віцебскай вобласці ў студзені-сакавіку далі налічана каля Br5,8 млрд. па выніках праверак суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія адлюстроўвалі ва ўліку фіктыўныя здзелкі з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
У ходзе кантрольнай дзейнасці ўстаноўлена 15 прадпрыемстваў і чатыры індывідуальных прадпрымальніка, якія скарысталіся паслугамі ілжэпрадпрымальніцкіх структур для ўтойвання аб'ектаў падаткаабкладання. У выніку правядзення кантрольных мерапрыемстваў пастаўкі тавараў ад ілжэструктур, якія былі пазначаны ў першасных уліковых дакументах як пастаўшчыкі, не пацвердзіліся. Пры гэтым суб'екты гаспадарання, звярнуўшыся да паслуг ілжэструктур, неправамерна праводзілі вылікі па ПДВ, неабгрунтавана завышалі затраты, што пацягнула няпоўную выплату або нявыплату ў бюджэт значных сум падаткаў і збораў.
Усяго па выніках праверак даналічана ў бюджэт Br5,8 млрд., у тым ліку Br4,9 млрд. падаткаў і збораў. Матэрыялы 14 праверак накіраваны ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі. Частка з іх ужо разгледжана, узбуджана шэсць крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб чатырох арганізацый і двух індывідуальных прадпрымальнікаў.-0-