Віцебскія падатковыя органы ў барацьбе з нелегальнымі будаўнікамі звяртаюцца па дапамогу да новасёлаў
7 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Жыльцы шматпавярховых новабудоўляў сталі асноўнай мэтавай аўдыторыяй падатковых органаў Віцебскай вобласці падчас праводнай акцыі "За легалізацыю бізнесу" па прафілактыцы незаконнай дзейнасці ў сферы будаўнічых паслуг, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Навасёлы часта сутыкаюцца з прапановай паслуг у будаўніча-рамонтнай сферы ад спецыялістаў, якія працуюць нелегальна, растлумачылі ў інспекцыі. Па ацэнцы падатковых органаў, незаконныя будаўніча-рамонтныя паслугі займаюць значны сегмент гэтага рынку. Толькі ў першым паўгоддзі 2009 года выяўлена больш за 230 фактаў ажыццяўлення дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі ў гэтай сферы. Пры гэтым больш за палову (каля 140) такіх выпадкаў выяўлена ў абласным цэнтры, а таксама ў Оршы, Наваполацку і Полацку.
Акцыя "За легалізацыю бізнесу" праходзіць па ініцыятыве пярвічнай арганізацыі БРСМ абласной падатковай інспекцыі. У ходзе акцыі спецыялісты падатковых органаў праводзяць тлумачальную працу сярод грамадзян, якія засяліліся ў кватэры ў шматпавярховых новабудоўлях. Патэнцыйным спажыўцам прадастаўляюць інфармацыю аб негатыўных наступствах здзелак з нелегаламі, аб перавагах працы з суб'ектамі гаспадарання, якія зарэгістравалі сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама аб правах спажыўца. Акрамя таго, прафілактычная праца праводзіцца сярод прафесійных будаўнікоў.
Па дадзеных на 1 ліпеня 2009 года ў Віцебскай вобласці зарэгістравана амаль 500 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы паслуг па рамонце памяшканняў, за паўгоддзе іх колькасць вырасла амаль на 40%. -0-