Віцебскія натарыусы дадуць бясплатныя кансультацыі
29-30 красавіка, 4-8 мая 2015 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Віцебская абласная натарыяльная палата праводзіць акцыю – бясплатнае кансультаванне па ўсіх пытаннях, звязаных здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў, па тэлефоне 131, з 9 да 18 гадзін (званок бясплатны).