Віцебскія абласныя "Дажынкі-2016" пройдуць у Сянне 8 кастрычніка

Абласная справаздачна-выбарная сельскагаспадарчая дабрачынная ярмарка "Дажынкі-2016" пройдуць у Сянне 8 кастрычніка, паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

Свята пачнецца з ускладання вянкоў і кветак да помніка воінам-вызваліцелям у гарадскім скверы. І тут жа адбудзецца незвычайнае і новае для праграмы "Дажынак" дзеянне - тэатралізаванае прадстаўленне "Вытокі сімвалаў краіны". Што невыпадкова, бо менавіта з Сянненскага раёна родам майстрыха Матрона Маркевіч, чый арнамент упрыгожвае дзяржаўны флаг Беларусі. Акрамя таго, непадалёк на пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці будзе прэзентавана рэканструкцыя касцюма Сянненскага раёна. У праграме мерапрыемстваў запланавана і мноства іншых выстаў: караваяў усіх раёнаў вобласці, сельгастэхнікі. Будуць працаваць гандлёвыя рады, праваслаўнае і рамесніцкае падворкі (выставы, майстар-класы, прэзентацыя рэгіянальных страў, інтэрактыўныя пляцоўкі народных танцаў, песень). Сваёй творчасцю гасцей і жыхароў Сянна парадуюць навучэнцы ўстаноў адукацыі. На дэманстрацыйнай пляцоўцы работнікі МНС таксама падрыхтавалі займальную праграму. Вядома, да свята і сам гарадок прыкметна пераўтварыўся: абнавіліся фасады дамоў, дзіцячыя пляцоўкі ў дварах, дарогі, уздоўж вуліц праляглі кветкавыя кампазіцыі. У дзень фестывалю адчыняць свае дзверы новыя будынкі фізкультурна-аздараўленчага комплексу і Палаца ўрачыстых абрадаў, перад якім таксама будзе адкрыты фантан "Маладажоны". З'явіўся ў райцэнтра і новы парк - Трох Герояў, дзе цяпер пад адкрытым небам выстаўлены ўзоры ваеннай тэхнікі. На ўсё гэтае багацце можна будзе любавацца ўжо з самай раніцы. А вось галоўныя ўрачыстасці пачнуцца бліжэй да поўдня.

Святочнае шэсце прывядзе ўдзельнікаў фестывалю да канцэртнай пляцоўкі на цэнтральнай плошчы Сянна. Тут і адбудзецца адкрыццё фестывалю і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва на ўборачным полі, пройдуць канцэртныя праграмы, якія завершацца святочным салютам.

Кацярына Князева - БЕЛТА.