Віцебскія анколягі азнаёмяцца з досведам працы лекараў у Манака і ўніверсітэцкіх клініках Германіі
Віцебскія анколагі азнаёмяцца з арганізацыяй аказання спецыялізаванай дапамогі хворым у Манака і ўніверсітэцкіх клініках Германіі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрый Дзеркач.
Дамоўленасць аб супрацоўніцтве з замежнымі медыцынскімі ўстановамі абмяркоўвалася з дэлегацыяй Папскага савета па пастырскай апецы работнікаў аховы здароўя, якая наведала Віцебск падчас IX Міжнароднай канферэнцыі "Праблемы лекарскай этыкі ў сучасным свеце".
Прадстаўнікі Ватыкана пабывалі ў абласной клінічнай дзіцячай бальніцы, абласным клінічным анкалагічным дыспансеры, наведалі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці і выказалі зацікаўленасць у сумеснай працы па некалькіх напрамках.
"Акрамя абмену вопытам у галіне анкалогіі, плануецца наладзіць супрацоўніцтва ў арганізацыі паліятыўнай дапамогі дзецям. Разглядаецца магчымасць аснашчэння апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх абласнога спецыялізаванага дома дзіцяці. Дасягнута дамоўленасць аб працягу праекта па рэканструкцыі дзіцячага супрацьтуберкулёзнага санаторыя ў Браславе і арганізацыі яго работы", - распавёў Юрый Дзеркач.