Віцебскія плошчы на час «Славянскага базару» стануць танцпляцоўкамі, а вуліцы – выставачнымі заламі
28 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Самая вялікая плошча Беларусі - плошча Перамогі ў Віцебску на час XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" стане канцэртнай пляцоўкай і велізарным танцполам. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" - дырэктар дырэкцыі міжнароднага фестывалю мастацтваў Радзівон Бас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Фестываль "Славянскі базар" не змог не ўцягнуць у сваю канцэртную арбіту адрэстаўраваную і пераўтвораную плошчу Перамогі. Упершыню тут пройдуць канцэрты. Разам з выступленнямі самадзейных артыстаў, якія ўсе ахвотныя змогуць убачыць бясплатна, тут адбудуцца і платныя канцэрты папулярных артыстаў. Першымі на плошчу-сцэну 10 ліпеня выйдуць удзельнікі Еўравідэння мінулых гадоў. Радзівон Бас не выключыў магчымасці, што і цяперашнія ўдзельнікі нарвежскага Еўравідэння змогуць скласці ім кампанію. Прынамсі з прадзюсарамі выканаўцаў з Арменіі, Ізраіля, Германіі і Азербайджана ёсць папярэднія дамоўленасці. Дарэчы, выбар на гэтых удзельнікаў быў заснаваны на букмекерскіх стаўках, за якімі актыўна сочыць Дырэкцыя фестывалю, запрашаючы ў Віцебск артыстаў.
А вось 14 ліпеня плошчу Перамогі заваююць прыхільнікі Дзімы Білана. Сольны канцэрт пераможцы Еўравідэння-2008 абыдзецца без раяля, але абяцае быць не менш відовішчным.
Цэны на абодва канцэрты, улічваючы, што сядзячых месцаў не будзе, а глядзельная зала будзе адным велізарным танцполам, будуць каштаваць усяго Br15 тыс. Білеты будуць прадавацца прама ля плошчы.
Арганізатары фестывалю аддадуць у распараджэнне гасцей не толькі сваю самую прыгожую плошчу, але і пешаходную вуліцу Суворава. Тут, на старадается вуліцы, разгорнецца вернісаж мастакоў. Народным рамеснiкам для выставы і правядзення майстар-класаў будзе аддадзена набярэжная Заходняй Дзвіны.-0-