Віцебскія праваахоўнікі затрымалі буйную партыю наркотыкаў

Віцебскія праваахоўнікі затрымалі буйную партыю наркотыкаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканкама.

22-гадовы жыхар Віцебска, які працуе таксістам, арганізаваў канал пастаўкі курыльных сумесяў у абласны цэнтр са Смаленска (Расія). Рэалізацыяй курыльных сумесяў ён займаўся праз інтэрнэт.

Сабраўшы даказальную базу, супрацоўнікі міліцыі затрымалі віцябляніна на месцы злачынства. Па месцы жыхарства ў яго было выяўлена і канфіскавана 478 г расфасаванай курыльнай сумесі, а таксама каля 100 г рэагента для яе вырабу. У далейшым было ўстаноўлена, што мужчына захоўваў дадзенае рэчыва яшчэ і ў схованках на тэрыторыі Магілёва і Віцебска.

У цяперашні час віцяблянін арыштаваны, вядзецца следства.