Віцебскія прадпрыемствы працягваюць працаваць у звычайным рэжыме
Пра гэта паведаміў Уладзімір Туравінаў, старшыня Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў.
Па словах Уладзіміра Туравінава, ні аб якой масавай забастоўцы ў рэальным сектары эканомікі паўночнага рэгіёну гаворкі няма. Людзі хочуць працаваць, зарабляць і жыць нармальна, аргументуе суразмоўца:
– На жаль, асобныя інтэрнэт-каналы не зацікаўлены ў абектым адлюстраванні рэалій. Замест гэтага такія крыніцы прапануюць надзьмутыя, выбудаваныя па зручным для кагосьці шаблоне «навіны». Даць некалькім людзям транспарант у рукі, паставіўшы і сфатаграфаваўшы іх ля прахадной – гэта зусім не тое, што забяспечыць іх сацыяльнымі гарантыямі, зарплатай, упэўненасцю ў заўтрашнім дні. Думаю, большасць нашых работнікаў (а ў саюз наймальнікаў уваходзіць каля 400 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці) бачаць сапраўдную карціну і змогуць выстаяць перад палітычнымі правакацыямі.
Уладзімір Паўлавіч вылучае, што ў аснове вытворчай забастоўкі не можа, не павінна быць палітыка. Гэта перш за ўсё эканоміка, сацыяльна-працоўныя адносіны, працягвае суразмоўца:
– А для вырашэння падобных пытанняў ёсць правераныя часам інструменты – Працоўны кодэкс, калектыўны дагавор. Пры гэтым важна памятаць, што ўсё павінна рабіцца ў межах дзеючага заканадаўства. Варыянт, калі хтосьці з Захаду аб'яўляе нашым грамадзянам, каб яны не выконвалі свае прамыя працоўныя абавязкі, не пройдзе. Размаўляючы з кіраўнікамі прадпрыемстваў, кожны раз прыходжу да высновы, што нашы працоўныя калектывы пісьменныя, разумныя і ўсведамляюць ступень адказнасці – не толькі за сябе, але і за эканоміку краіны ў цэлым.
Так, нязгодныя з абстаноўкай заўсёды былі і будуць. Але на сваім заводзе, ля свайго станка, лініі, камп'ютара трэба займацца не разбурэннем, а стварэннем. Заплаціць ці людзям зарплату той, хто сёння надрыўна заклікае іх ісці на вуліцы і спыняць вытворчасць? Адказ відавочны – не, не заплаціць. Агучаныя сумы, якія нібыта накіруюць у падтрымку пратэстуючых, так і застануцца вісець у паветры. Таму што, нягледзячы ні на што, усе выдатна разумеюць, што грошы трэба зарабіць – самім, сумленнай працай на заводах, прадпрыемствах, а не на плошчах. br/>
Старшыня Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў мае і прапанову па сутнасці – аб стварэнні ў працоўных калектывах савета прадпрыемства. Новай дыскусійнай пляцоўкі, на якой знойдзецца месца меркаванням і канструктыўным ідэям і кіраўнікоў, і спецыялістаў з рабочымі – усіх, хто ў канчатковым выніку працуе не насуперак, а дзеля агульнай справы.