Віцебскія прадпрыемствы ўпершыню возьмуць удзел у выставе-кірмашы "Калужская восень 2009"

23 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Прадпрыемствы Віцебскай вобласці ўпершыню прымуць удзел у выстаўцы-кірмашы "Калужская восень 2009", якая пройдзе 24-27 верасня ў Калузе (Расія), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім аддзяленні БелГПП. Магчымасцю прадэманстраваць і рэалізаваць сваю прадукцыю жыхарам расійскага рэгіёна скарысталіся шэсць прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці, у тым ліку Віцебскі мясакамбінат, Віцебскі хлебазавод, Аршанскі мясакансервавы камбінат і Віцебсктэкстыльгандаль. Фармат мерапрыемства ўключае дзелавыя сустрэчы з патэнцыйнымі расійскімі партнёрамі па пытаннях арганізацыі прамых паставак беларускіх тавараў на рынак Калужскай вобласці, таксама будзе абмяркоўвацца магчымасць арганізацыі кірмашоў беларускіх вытворцаў у гэтым рэгіёне на пастаяннай аснове. Асноўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца стымуляванне экспарту і прасоўванне прадукцыі айчынных вытворцаў. Паездка арганізавана Віцебскім аддзяленнем БелГПП па запрашэнні ўрада Калужскай вобласці.-0-