Віцебскія школьнікі на Жаўтыкаўскай алімпіядзе па інфарматыцы заваявалі 6 медалёў

Віцебскія школьнікі заваявалі 6 медалёў па інфарматыцы на XVII Міжнароднай Жаутыкоўскай алімпіядзе, якая праводзілася 8-13 студзеня анлайн з хостынгам у Алматы (Казахстан). У алімпіядзе прынялі ўдзел 295 школьнікаў, якія прадстаўлялі навучальныя ўстановы агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з 18 краін. Паспяхова выступілі на ёй выхаванцы выкладчыка па інфарматыцы віцебскіх гімназій №1 і №8 Веранікі Лакцінай. Срэбных медалёў удастоены Мікалай Новіцкі, Канстанцін Смірноў і Ягор Цілігузаў (гімназія №1), а таксама Дар'я Гнедзька і Цімафей Балюконіс (гімназія №8). Бронзавым прызёрам стаў Уладзіслаў Адаменка з гімназіі №1.

Срэбны прызёр алімпіяды Цімафей БалюконісЦімафей Балюконіс са сваім педагогам Веранікай ЛакцінайЦімафей Балюконіс са сваім педагогам Веранікай ЛакцінайСрэбны прызёр Дар'я ГнедзькаСрэбны прызёр Дар'я Гнедзька