Віцебскія школьнікі пачнуць вывучаць польскую мову
Кабінет абсталяваны неабходнай аўдыё- і відэатэхнікай, укамплектаваны вучэбнымі дапаможнікамі. Заняткі будуць праводзіцца факультатыўна ў другой палове дня для ўсіх жадаючых.
– Праведзены маніторынг паказаў, што амаль траціна нашых вучняў з першага па адзінаццаты клас зацікаўлена ў вывучэнні гэтай замежнай мовы, – адзначыла суразмоўніца.
Всці заняткі будуць выкладчык Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава і малады спецыяліст, выпускніца БДУ.
У перспектыве адміністрацыя школы мае намер устанавіць цеснае супрацоўніцтва з зацікаўленымі ўстановамі адукацыі Польшчы, наладзіць абмен вучнямі, увасобіць розныя сумесныя навукова-культурныя праекты. Прычым вопыт такой працы ўжо ёсць: Алена Новік на працягу шасці гадоў працавала намеснікам дырэктара сярэдняй школы №44, дзе паспяхова рэалізуецца ініцыятыва па вывучэнні кітайскай мовы.
У цырымоніі адкрыцця кабінета польскай мовы прымуць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама, мясцовых органаў улады.
Праект рэалізаваны па ініцыятыве школы пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама і адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска. Дапамога ў выглядзе вучэбнай літаратуры прадастаўлена грамадскім аб'яднаннем "Польска матэж школьна".