Віцебскія школьнікі ў ліку кандыдатаў у лаўрэаты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №19 ад 12 студзеня 1996 года. Яго мэта — фінансаванне мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне інтэлектуальна-творчай дзейнасці моладзі ў галіне адукацыі і навукі. Такім чынам у нас была створана ўнікальная сістэма дзяржаўнай падтрымкі таленавітых прадстаўнікоў юнага пакалення, аналагаў якой няма ні ў адной з краін постсавецкай прасторы.
За 20 гадоў існавання фонду былі вынесены рашэнні аб прысуджэнні больш чым 33 тысяч узнагарод вучням і студэнтам, педагагічным і навуковым работнікам, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў і студэнтаў. Лепшым 112 інтэлектуальным і творчым аб'яднанням вучняў і студэнтаў, якія заваявалі грамадскае прызнанне дзякуючы перспектыўным распрацоўкам і дасягненням, аказана фінансавая падтрымка.
Атрадна, што сярод кандыдатаў у лаўрэаты Спецыяльнага фонду ў год яго 20-годдзя ёсць і нашы землякі. Гэта сярэбраны прызёр 27-й Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы 2015 года ў Казахстане, выпускніца гімназіі №1 Віцебска Барбара Кускова і навучэнец 11-га класа гімназіі №8 абласнога цэнтра Ілья Мядзянiкаў, які заваяваў «бронзу».
Артур Мацеюн, «Віцебскія весці».