Віцебскія школьнікі заваявалі 7 медалёў на алімпіядзе ў Алматы

7 узнагарод заваявалі віцебскія школьнікі на XVI Міжнароднай Жаутыкаўскай алімпіядзе ў Алматы (Казахстан). 

Залатым медалём узнагароджаны Яраслаў Барысаў (11-ы клас, гімназія №8 Віцебска). Срэбны медаль заваяваў Канстанцін Сегоднік (11-ы клас, гімназія №8). Бронзавымі медалямі ўзнагароджаны Віктар Макоўскі, Мікалай Юдзін, Андрэй Далецкі (усе - 11-ы клас, гімназія №2), Аляксей Ульянаў (11-ы клас, гімназія №8), Канстанцін Смірноў (10-ы клас, гімназія №1 Віцебска імя Ж.І.Алфёрава).

Усяго ў XVI Міжнароднай Жаутыкаўскай алімпіядзе прынялі ўдзел 622 навучэнцы ў складзе 84 каманд з 20 краін свету: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Даніі, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, Непала, Нарвегіі, ААЭ, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Швецыі.

Аляксей Ульянаў, Андрэй Далецкі, Канстанцін Смірноў і Яраслаў Барысаў са сваім педагогам Веранікай Лакцінай


Аляксей Ульянаў, Андрэй Далецкі, Канстанцін Смірноў і Яраслаў Барысаў

Уладальнік залатога медаля Яраслаў Барысаў са сваім педагогам Веранікай Лакцінай

Яраслаў БарысаўЯраслаў Барысаў

Аляксей Ульянаў, Андрэй Далецкі, Канстанцін СмірноўАляксей Ульянаў, Андрэй Далецкі, Канстанцін Смірноў

Выкладчык матэматыкі Міхаіл Волкаў са сваім выхаванцам Канстанцінам СегоднікамВыкладчык матэматыкі Міхаіл Волкаў са сваім выхаванцам Канстанцінам Сегоднікам

Срэбны прызёр алімпіяды па матэматыцы Канстанцін Сегоднік

Срэбны прызёр алімпіяды па матэматыцы Канстанцін Сегоднік

Выкладчык матэматыкі гімназіі №2 Аляксандр Шуголь з бронзавымі прызёрамі Віктарам Макоўскім і Мікалаем ЮдзінымВыкладчык матэматыкі гімназіі №2 Аляксандр Шуголь з бронзавымі прызёрамі Віктарам Макоўскім і Мікалаем Юдзіным

Віктар Макоўскі, Канстанцін Сегоднік і Мікалай ЮдзінВіктар Макоўскі, Канстанцін Сегоднік і Мікалай Юдзін

Віктар Макоўскі і Мікалай ЮдзінВіктар Макоўскі і Мікалай Юдзін

БЕЛТА.