Віцебскія ратавальнікі запрашаюць на сваё свята

Витебские спасатели приглашают на свой праздник

У зоне адпачынку ў пойме Віцьбы ў суботу, 25 ліпеня, пройдзе свята, прысвечанае Дню пажарнай службы Беларусі. Пачатак - а 11.00.

У праграме - паказальныя выступленні супрацоўнікаў МНС, канцэрт, выстава аварыйна-выратавальнай тэхнікі, гульні, конкурсы, спаборніцтвы для дзяцей і дарослых. Самых актыўных удзельнікаў чакаюць прызы, абяцаюць арганізатары.

Напярэдадні, 24 ліпеня, на плошчы Перамогі адбудуцца цырымонія ўрачыстага прыняцця прысягі і ўзнагароджанне супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення МНС.