Віцебскія будаўнікі на працягу года пасля здачы аб'ектаў будуць бясплатна ліквідаваць недаробкі

5 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. На працягу года пасля здачы аб'ектаў у эксплуатацыю віцебскія будаўнікі будуць бясплатна ўстараняць недаробкі. Распараджэнне аб гэтым падпісана, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Якасць будаўнічых работ па-ранейшаму выклікае нараканні ў насельніцтва. У сувязі з гэтым распараджэннем старшыні аблвыканкама ўстаноўлены гарантыйны перыяд, на працягу якога будаўнічыя кампаніі за свой кошт павінны будуць устранiць выяўленыя недаробкі. У першым квартале бягучага года ў вобласці ўведзена ў дзеянне 148,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, што складае 20,6% гадавога задання і перавышае леташні паказчык аналагічнага перыяду на 15,8 тыс. кв. м.-0-