Віцебскія мытнікі канфіскавалі брэндавую адзежу і абутак на Br8,7 млрд

Віцебскія мытнікі канфіскавалі брэндавую вопратку і абутак вытворчасці Германіі агульным коштам Br8,69 млрд, паведамілі БЕЛТА у Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

У рэспубліканскі пункт мытнага афармлення "Урбаны" Віцебскай мытні прыбыў грузавы аўтамабіль DAF, які ехаў з Германіі транзітам праз Латвію на тэрыторыю Мытнага саюза з грузам брэндавай вопраткі і абутку нямецкай вытворчасці.

Падчас мытнага дагляду і праверкі дакументаў супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Віцебскай мытні ўстанавілі, што ў дачыненні да гэтых тавараў мытнаму органу прадстаўлены несапраўдныя транспартныя (перавозачныя) і камерцыйныя дакументы. Было выяўлена, што кошт тавару ў інвойсах, прадстаўленых мытным органам Беларусі, быў заніжаны больш чым у два разы. Акрамя гэтага, было выяўлена больш за 300 адзінак незадэклараванага тавару: новай вопраткі, сумак, скуранога абутку.

Тавар у колькасці 7 тыс. 480 адзінак агульным коштам Br8,69 млрд канфіскаваны па прыкметах адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч.3 арт.14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Мытня праводзіць праверку.