Віцебскія мытнікі канфіскавалі тры аўтавозы

Витебские таможенники изъяли три автовоза

Тры грузавікі з паўпрычэпамі агульным коштам каля Br3 млрд. канфіскаваны віцебскімі мытнікамі за парушэнне Мытнага кодэкса Мытнага саюза, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай мытні.

У рэспубліканскі пункт мытнага афармлення "Бігосава-1" Віцебскай мытні прыбылі пустыя аўтавозы, якія належаць транспартнай кампаніі Латвіі, што следавалі з Латвіі ў Беларусь для пачатку міжнароднай перавозкі тавараў. У ходзе праверкі інфармацыі, якая змяшчаецца ў заяўках на перавозку, і звестак, атрыманых па запытах з кампаній, устаноўлена, што дагаворных адносін з названымі кампаніямі ў частцы аказання транспартна-экспедытарскіх паслуг па міжнароднай перавозцы грузаў няма і прыбыццё транспартных сродкаў пад пагрузку не чакаецца. У далейшым прадстаўніком фірмы перавозчыка былі прадастаўлены заяўкі на ажыццяўленне перавозак гэтымі транспартнымі сродкамі, якія пачынаюцца і завяршаюцца на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.

Аднак у адпаведнасці з арт.342 Мытнага кодэкса Мытнага саюза часовы ўвоз на мытную тэрыторыю МС транспартных сродкаў міжнароднай перавозкі без выплаты мытных пошлін, падаткаў дапускаецца для завяршэння або пачатку міжнароднай перавозкі грузаў на мытнай тэрыторыі МС альбо за яе межамі. Таксама ў адпаведнасці з арт.344 не дапускаецца выкарыстанне транспартных сродкаў міжнароднай перавозкі для перавозкі грузаў, якая пачынаецца і завяршаецца на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, без змяшчэння транспартных сродкаў пад мытную працэдуру.

Такім чынам, кіроўцамі фірмы-перавозчыка пры перамяшчэнні транспартных сродкаў праз "Бігасава-1" у дакументах, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай мытных дэкларацый на транспартныя сродкі, заяўлены загадзя ілжывыя звесткі, якія даюць падставы для перамяшчэння транспартных сродкаў праз мытную мяжу Мытнага саюза без выплаты мытных плацяжоў. У дзеяннях кіроўцаў фірмы-перавозчыка праглядаюцца прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт.14.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Грузавы аўтамабіль Scania P420 і паўпрычапы Rimo агульным коштам Br3 млрд. канфіскаваны. Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Канчатковае рашэнне па гэтай справе будзе прынята судом.

Як адзначылі ў Віцебскай мытні, гэта не адзіны выпадак незаконнага ўвозу транспартных сродкаў на тэрыторыю Мытнага саюза. У сувязі з гэтым беларускія мытнікі яшчэ раз нагадваюць міжнародным перавозчыкам аб строгім выкананні мытнага заканадаўства Мытнага саюза.