Віцебскія мытнікі выявілі кантрабанду цыгарэт на Br190,3 млн. у вагонах з вугалем
22 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскія мытнікі выявілі буйную партыю цыгарэт у вагонах з вугалем, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай мытні.
На падставе аператыўнай інфармацыі, у РПТА "Бігасава-2" быў спынены грузавы чыгуначны састаў, які рухаўся па маршруце Кісялеўск - Вентспілс з Расіі ў Латвію. У ходзе мытнага агляду трох чыгуначных паўвагонаў з вугалем пад афіцыйна заяўленым таварам супрацоўнікі мытні, памежнай службы выявілі 129 скрынь з цыгарэтамі, маркіраванымі акцызнымі маркамі Беларусі, не пазначаных у перавозачных дакументах.
Нелегальная партыя цыгарэт (64,5 тыс. пачак) коштам Br190,3 млн. канфіскавана. Праводзіцца далейшая праверка.-0-